У Гродне на сёння прызначаныя суды над сябрамі Саюза палякаў

Нагадаем, 1 чэрвеня ў Гродне каля будынка аблвыканкаму прайшоў пікет у абарону польскай школы № 36, дзе плануецца стварыць класы з рускай мовай навучання. Дазволу на акцыю ўлады не далі, міліцыя затрымала 21 чалавека. Аднаго з іх, Ігара Банцара, асудзілі на 13 сутак арышту. Астатнія затрыманыя чакалі судоў 4 чэрвеня, але разгляд справаў быў перанесены.

Як інфармуе Радыё Свабода, сёння збіраюцца судзіць рэдактарку газеты "Глос знад Немна" Гражыну Шалкевіч, аператара Юлію Каляду, грамадскага актывіста Эдварда Дмухоўскага, а таксама дзьвюх сябровак непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў.

Фота — facebook.com/artur.gorski