У Гродне разбіўся міліцэйскі аўтамабіль, загінуў чалавек
Патрульная машына ехала на тэрміновы выклік на дапамогу пешаму міліцэйскаму нараду.
Аднак на шляху УАЗ, які ехаў з гукавой сігналізацыяй, з'явіўся іншы аўтамабіль. Каб пазбегнуць сутыкнення з ім, кіроўца вырашыў манеўраваць. На мокрай дарозе машыну занесла і яна пратараніла слуп. Кіроўца і двое пасажыраў атрымалі траўмы, адзін з іх у бальніцы памёр, інфармуе БЕЛТА.
Фота — delfi.ua