У Гродне затрымалі хлопца, які "маляваў" на чужых аўтамабілях
Займаўся ён гэтым па начах. На ўсе аўтамабілі — новыя і старыя — зламыснік наносіў адзін і той жа надпіс з трох літар — GNK.
Як паведамляе БелаПАН, з верасня 2011-га да сакавіка 2012 года былі пашкоджаныя 35 легкавікоў. Вылічылі "мастака" пасля таго, як такі ж надпіс заўважылі ў ліфце аднаго з дамоў. Неўзабаве 21-гадовы гродзенец быў затрыманы і прызнаўся ў здзейсненым. Паводле яго словаў, GNК — гэта Дзяржнаркакантроль Расіі. Але чаму ён вырашыў пашыраць гэты надпіс, невядома.
Сёлета ў Гродне ўжо была раскрытая падобная серыя "малявання" на аўтамабілях. 9-гадовая дзяўчынка патлумачыла свой занятак любоўю да малявання.
Фота — s13.ru