У Гродне збіраюць сродкі на дапамогу хлопчыку, хвораму на сіндром Гурлера
У Беларусі вядомыя толькі тры выпадкі гэтага цяжкага генетычнага захвовання.
Паводле гродзенскай абласной тэлерадыёкампаніі, шанцы на паспяховае лекаванне маленькі Фёдар Седышоў губляе з кожным днём. Праз тры месяцы яму споўніцца 2 гады, і хвароба пачне прагрэсіраваць з большай хуткасцю. Маленькаму гродзенцу неабходна перасадка касцявога мозгу. Тады арганізм пачне выпрацоўваць неабходныя антыцелы. Кошт аперацыі - больш за 220 тысяч долараў. Бацькі Фёдара не маюць такой сумы і звяртаюцца па дапамогу.
Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле № 426 - г. Гродна, вул. Ажэшкі, 4; УНП 500238502; МФО 152101199:
- беларускія рублі - транзітны рахунак № 3819382106008 на дабрачынны рахунак № 000024 у філіяле № 426
- долары ЗША - транзітны рахунак № 3819382109656 на дабрачынны рахунак № 000169 у філіяле № 426
Прызначэнне сродкаў: Для залічэння на дабрачынны рахунак на імя Седышова Аляксандра Віктаравіча для лячэння сына Седышова Фёдара.
Хвароба Гурлера развіваецца напрыканцы першага году жыцця (у Фёдара Седышова яе знайшлі ў 10-месячным узросце). У хворых затрымліваецца псіхічнае і фізічнае развіццё, развіваюцца шкілетныя анамаліі. У дзяцей гратэскныя рысы твару, укарочаныя канечнасці, дэфармаваная грудная клетка.