У Гродне звалілася аўтавышка, загінуў рабочы (фота)
Здарэнне адбылося ў пятніцу каля 14 гадзінаў на вуліцы Дзяржынскага.
Як паведамляе БЕЛТА, пры дэмантажы адміністрацыйнага будынка няскончанага будаўніцтва перакулілася аўтавышка. У яе калысцы на вышыні прыкладна 7 метраў былі 3 чалавекі.
Пры падзенні аўтавышкі загінуў 46-гадовы работнік. 47-гадовы мужчына атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. А 40-гадовы — адкрыты пералом сцягна, пералом ключыцы, удар грудной клеткі і чэрапна-мазгавую траўму.
Выратавальнікі дасталі людзей аўтакранам. Пацярпелых шпіталізавалі ў Гродзенскую гарадскую клінічную лякарню хуткай медычнай дапамогі.



