У гродзенскіх крамах праверкі не знайшлі цукру і кефіру

Праверка выявіла недахоп шмат якіх харчовых прадуктаў, піша "Вечерний Гродно". Праверка не знайшла цукру ў чатырох крамах Слонімскага раёна. У краме вёскі Сенькаўшчына не было таксама манных крупаў, проса, яек, кілбасы і салёнай рыбы. А ў краме ў вёсцы Кастровічы не было нават кефіру.

У Гродзенскім раёне сітуацыя падобная. Так, у краме "Прамтавары" ў вёсцы Каменка ў продажы не было 32 найменняў тавараў, у тым ліку халадзільнікаў, пыласосаў і лыжак. Прадаўцоў з гэтых крамаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.