У інтэрнэце з'явіліся фота з мазырскай страляніны (фота)
Выклалі іх карыстальнікі сацыяльнай сеткі "Вконтакте".
Як паведамляла Еўрарадыё, 17 сакавіка каля мясцовага рэстарана "Элада" міліцыянты затрымлівалі хуліганаў. Пасля таго, як адзін з іх параніў міліцыянта разбітай бутэлькай, ахоўнікі парадку пачалі страляць па нагах хуліганаў. Тры чалавекі параненыя ў ногі і шпіталізаваныя. Чацвёртага затрымалі. На ўсіх чатырох пачалі крымінальную справу.


