У інтэрнэце з’явіўся спіс самай сучаснай амерыканскай зброі

Аб гэтым паведамляе ВВС. У спісе можна адшукаць лазеры і пушкі, якія выкідваюць цяпло для разгону натоўпаў, або сістэмы, якія ствараюць гукавыя хвалі, што ўжываюцца для аглушэння і ванітавання аквалангістаў. Тыповымі эфектамі ўжыцця зброі з’яўляецца часовая слепата, глухата, ваніты, парушэнні рухальнага апарату.

Рэестр стварылі на замову амерыканскай дырэкцыі. Яна заёмаецца распрацоўкай сучаснай зброі. Дырэкцыя працуе пры дэпартамэнце абароны ЗША. Чыноўнікі не пярэчаць, што спіс сапраўдны.

Ёсьць у рэестры распрацоўкі і рафінаваная зброя. Напрыклад, лазер, які змяняе аэрадынаміку крылаў самалёта і змушае яго да змены кірунку палёту.