У Іспаніі стварылі самыя дакладныя ў свеце вагі (фота)

Яны здольныя вымяраць масу з дакладнасцю 1,7 ёктаграма (1 ёктаграм роўны 10-24 грама). Вагі ўяўляюць сабой нанатрубкі, змешчаныя ў вакуумную камеру. На іх паверхню змяшчаюць аб'ект, вагу якога трэба вымераць — звычайна малекулу ці атам — пасля гэтага ўся ўстаноўка ахалоджваецца да нізкай тэмпературы. Затым на трубкі падаецца электрычны ток пэўнай частаты і вымяраецца частата яе водгуку. Ведаючы яе, навукоўцы вылічваюць масу аб'екта на паверхні, паведамляе сайт lenta.ru.


Фота — RIA Novosti/Scanpix