У Італіі збіраюцца забараніць паранджу

Ён забараняе жанчынам насіць вопратку, якая закрывае твар, у грамадскіх месцах. Калі адпаведны закон будзе прыняты, у Італіі забароняць насіць чадру, паранджу, а таксама любыя іншыя галаўныя ўборы, якія закрываюць твар.

Законапраект паступіць на абмеркаванне парламентарыяў адразу ж пасля заканчэння летніх вакацый, паведамляе ВВС.

Нагадаем, што Францыя і Бельгія ўжо прынялі законы, якія забараняюць публічнае нашэнне паранджы.