У Іўеўскім раёне скралі грузавік са збожжам
Зламыснікам аказаўся памочнік брыгадзіра сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва, які быў у стане алкагольнага ап'янення.
Яго затрымалі байцы спецыяльнага ўзвода "Дэльта". Кошт скрадзенай пшаніцы ацанілі ў 8 мільёнаў рублёў (тысячу долараў).
Як паведамляе БЕЛТА, сёлета гэтага памочніка брыгадзіра судзілі за паўторнае кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. Прычым, ехаў ён на МАЗе, які без дазволу ўзяў у сваёй гаспадарцы.
Фота — bymedia.net