У Калодзішчах пад Мінскам жорстка забіты сталічны таксовец
Цела 26-гадовага таксіста са мноствам колата-рэзаных ранаў знайшлі на вуліцы пасёлку ўдзень 13 снежня.
Як паведамляе БелаПАН, крымінальную справу за забойства з асаблівай жорсткасцю міліцыянты пачалі на 23-гадовага жыхара Калодзішчаў і 34-гадовага мінчука. Першага з іх раней судзілі за крадзяжы, другога — за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Следства падазрае, што менавіта яны напярэдадні ўначы забілі маладога чалавека ў яго машыне "Рэно". Абодвух падазроных міліцыянты затрымалі.