У каталікоў, уніятаў і пратэстантаў сёння Вялікая субота

У каталікоў Вялікая субота з’яўляецца алітургічным днём, таму цягам усяго дня не адбываецца ніякага набажэнства. Пры гэтым у храмах праходзіць асвячэнне велікодных страў — яек і булак.

Увечары хрысціяне прыходзяць у храм на святочную вігілію — набажэнства, якое адзначае свята ўваскрэсення Хрыста.