У Кіеве абаронцы ўкраінскай мовы пабіліся са спецназам (фота, відэа)

Паводле яго, руская мова мусіць атрымаць статус рэгіянальнай у тых абласцях, дзе яна родная як мінімум для 10% мясцовага насельніцтва. За законапраект галасавалі Партыя рэгіёнаў, кампартыя і група дэпутатаў з іншых партый альбо з ліку тых, хто не ўваходзіць у фракцыі. Апазіцыя галасаванне байкатавала.

Байцы спецпадраздзялення "Беркут" стрымалі атаку сотняў апазіцыянераў, якія спрабавалі прарвацца ў Вярхоўную Раду, адбыліся сутыкненні, ужываўся слёзацечны газ (праўда, дакладна невядома, кім). Пазней сутыкненні адбыліся на Майдане Незалежнасці, куды перайшлі каля 500 абаронцаў украінскай мовы, паведамляе УНІАН.

Лідар партыі "УДАР" Віталь Клічко назваў сённяшняе галасаванне ў Вярхоўнай Радзе ганьбай. Ён заявіў, што апазіцыя мусіць выпрацаваць сумесны план абароны ўкраінскай мовы, каб у далейшым Украіна не атрымала "фатальнае паражэнне".

Фота — УНІАН