У Кіраўску дах забіў жанчыну, у Гомелі смеццевоз наехаў на школьніка
Трагічныя здарэнні адбыліся на Магілёўшчыне і Гомельшчыне.
У Кіраўску пад цяжарам снегу абрынуўся дах гаспадарчай пабудовы — бэлька нанесла смяротную траўму 30-гадовай жанчыне. У яе засталіся двое непаўналетніх дзяцей, паведамляе БЕЛТА.
У Гомелі смеццевоз збіў школьніка на нерэгуляваным пешаходным пераходзе (на выгляд яму каля 14 гадоў). Падлетка машына працягнула некалькі дзясяткаў метраў, ён загінуў. Як інфармуе сайт onliner.by, на месцы трагічнага здарэння працуе следчая група.
Фота — onliner.by