У кліпе на сваю алімпійскую песню Muse паказалі Юлію Несцярэнка
Беларуская бягуння з’яўляецца ў відэа ў шэрагу іншых удзельнікаў гульняў розных часоў.
Відэа на песню “Survival”, якая галоўнай тэмай Алімпійскіх гульняў, цалкам складаецца з кадраў спаборніцтваў розных гадоў. Яны перадаюць эмоцыі спартоўцаў у моманты змагання, перамог і няўдач. На саракавой секундзе кліпа можна ўбачыць і беларуску, алімпійскую чэмпіёнку гульняў 2004 году ў Афінах, Юлію Несцярэнка.
Muse прэзентавалі сінгл, назва якога перакладаецца як “Выжыванне” 28 чэрвеня. Песня была адмыслова напісаная, каб стаць афіцыйным гімнам летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане. "Survival" будзе гучаць на працягу ўсіх спаборніцтваў, напрыклад, калі спартоўцы выходзяць на стадыён, на цырымоніях узнагароджання і падчас міжнародных тэлетрансляцый.
Нагадаем, што Алімпійскія гульні стартуюць ужо 27 ліпеня. Тым часам Muse рыхтуюць рэліз новага альбома "The 2nd Law", які прызначаны на верасень.