У Кобрыне жанчына скрала 240 пачак жуйкі, але яе высачыў сабака
25-гадовая беспрацоўная проста сцягнула жавальную гумку з прылаўка ўніверсама.
Як паведамляе сайт tomin.by, на месца крадзяжу адразу прыехалі міліцыянты, бо спрацавала трывожная сігналізацыя. Паводле рапарту, жанчыну затрымалі з дапамогай службовага сабакі.
Скрадзенае ацанілі на суму 1 мільён 140 тысяч рублёў. З жанчыны ўзялі падпіску аб нявыездзе, распачатая крымінальная справа.
Фота — bymedia.net