У Кобрынскім раёне італьянцы паплаціліся за ссечаныя елкі
Замежная кампанія ўзяла ў арэнду землі былога калгасу імя Суворава у вёсцы Залессе пад Кобрынам і без дазволу мясцовага сельсавета высекла пасадку дрэваў.
Чыноўнікі даволі хутка адрэагавалі на парушэнне заканадаўства. Італьянскай фірме прыйшлося сплаціць 700 тысяч рублёў штрафу і больш за 1,7 мільёна рублёў нанесенай шкоды, піша газета “Кобрынскі веснік”.