У краіне налічылі 1830 прастытутак і прастытутаў
700 з іх стаяць на ўліку ў сталічнай міліцыі. У гэты лік уваходзяць 20 мужчын, якія займаюцца прастытуцыяй.
Паводле звестак МУС, сёлета адзначаны рост колькасці жанчын і мужчын, якія займаюцца прастытуцыяй. Аднак "значнага ўсплёску прастытуцыі ў Беларусі няма", — супакойваюць міліцыянты.
Дарэчы, за адну ноч ў Мінску падчас рэйда міліцыяй затрымліваецца каля 50 прастытутак. Іх караюць штрафамі ў памеры ад 2 да 5 мільёнаў рублёў, а таксама адміністрацыйнымі арыштамі. Сёлета да адказнасці быў прыцягнуты 651 чалавек, паведамляе сайт onliner.by.
Фота — onliner.by