У Крычаве знайшлі сняжынку, скрадзеную з навагодняй елкі

На хлопца пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да трох гадоў турмы. Сума светадыёднай сняжынкі склала болей за 2 мільёны рублёў, паведамляе магілёўская міліцыя.

Нагадаем, што 27 снежня міліцыянты затрымалі яшчэ трох хлопцаў, якія скралі з гэтай жа самай ялінкі навагоднія ўпрыгожванні і пражэктар на суму 62 мільёны рублёў. Ім пагражае да сямі гадоў турмы.

Усе скрадзеныя ўпрыгожванні належалі мясцоваму прадпрыемству “Камунальнік”.

Фота — mota.ru