У Кубку Надзеі мінскае "Дынама" згуляе з "Віцязем" ці "Спартаком"
Каманду Аляксандра Андрыеўскага, якая не трапіла ў плэй-оф Кубка Гагарына, чакае суцяшальны турнір.
У Кубку Надзеі мінчукі стартуюць з 1/4 фінала. Там яны сустрэнуцца з пераможцам пары "Віцязь" (Чэхаў) — "Спартак" (Масква). Серыя пройдзе да трох перамог. Першы матч адбудзецца ў Мінску 26 лютага, інфармуе "Прессбол".
Адзначым, што пераможца Кубка Надзеі атрымае грашовы прыз у памеры 15 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 500 тысяч долараў).
Мінскае “Дынама” не выйшла ў плэй-оф Кубка Гагарына (відэа)
Фота — hcdinamo.by