У кватэры адбываючага 15-сутачны арышт правялі ператрус

Згодна з пастановай аб правядзенні ператрусу, Мікіта мае статус падазраванага. Ператрус супрацоўнікі КГБ правялі ў прысутнасці маці, якой патэлефанавалі ўдзень на працу і запатрабавалі ехаць дадому. У выніку вобыску былі выняты ноўтбук, сістэмны блок кампутара, 2 дыскі, запісная кніжка і спісы аднагрупнікаў Ліхавіда, павядамляе праваабарончы цэнтр "Вясна"