У кватэры памерлай мінчанкі знайшлі трупы немаўлят ці эмбрыёны чалавека
Нечаканую знаходку зрабіў вечарам 22 студзеня 41-гадовы мужчына, калі прыйшоў у кватэру да памерлай ад раку 36-гадовай сужыцелькі.
Ён збіраўся навесці там парадак. У маразільніку ў кватэры памерлай 19 студзеня жанчыны мужчына знайшоў, як мяркуецца, труп немаўляці, аб чым паведаміў у Фрунзенскае РУУС сталіцы.
Пры ўважлівым аглядзе следча-аператыўная група знайшла ў маразільніку тры такія ж экземпляры. Была прызначана судова-медыцынская экспертыза. Сказаць зараз, што менавіта знойдзена — мёртвыя немаўляты ці чалавечыя эмбрыёны, эксперты не могуць, таму што ўзоры замарожаныя.
БелаПАН адзначае, што па даным факце праводзіцца праверка. Ці было ўчынена злачынства, пакуль невядома.
Фота — bymedia.net