У Латвіі на ваенных вучэннях НАТО загінуў чалавек
Яшчэ восем атрымалі раненні ад выбуху на палігоне ў Адажы.
Латвійскія вайскоўцы мяркуюць, што падарвацца мог стары снарад, падабраны адным з удзельнікаў вучэнняў на стрэльбішчы. Пацярпелыя ад выбуху атрымалі шматлікія траўмы, у большасці гэта пашкоджанні ў вобласці жывата, перадае ВВС. Трое знаходзяцца ў рэанімацыі, яшчэ пяцёра ў звычайных аддзяленнях.
Лекары пакуль не ўпэўненыя, ці захаваюць параненыя салдаты працаздольнасць.