У Латвіі затрыманы беларус на скрадзеным у Францыі "Мэрсэдэсе"

Паводле звестак прэс-цэнтра ДПС, аўтамабіль Mercedes Benz быў абвешчаны ў вышук як скрадзены або прыўлашчаны незаконным шляхам у Францыі.

Мужчыну разам з машынай перадалі работнікам латгальскага рэгіянальнага ўпраўлення паліцыі, паведамляе Delfi.