У лесе пад Мінскам знайшлі трупы бамжа і бізнэсоўца
Трупы двух невядомых мужчынаў без відавочных прыкметаў гвалтоўнай смерці знайшлі 13 снежня ў лесе каля вёскі Вярбіцкія Мінскага раёна.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на міліцыянтаў, адзін з загінулых — 51-гадовы бяздомны, ураджэнец Барысава. Другі — 56-гадовы жыхар вёскі Сёмкава Ммнскага раёна, намеснік дырэктара камерцыйнага прадпрыемства.
Ніводнага з мужчын у вышук не абвяшчалі. Наколькі блізка адзін ад аднаго былі знойдзеныя трупы і ці звязаная смерць абодвух мужчын, пакуль не вядома.