У Лідзе крымінальныя аўтарытэты "забілі стрэлку" са стралянінай (відэа)
У выніку два чалавекі трапілі ў лякарню з раненнямі.
Пра падзею паведаміў тэлеканал АНТ. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па артыкуле "Замах на забойства".
Вядома, што некалькі чалавек прызначылі сустрэчу ў лясным масіве побач з аб'язной дарогай райцэнтра. Тры пацярпелыя прыехалі на двух легкавых аўтамабілях пагаварыць з мясцовым крымінальным аўтарытэтам. Той прыбыў з абрэзам паляўнічай стрэльбы і амаль адразу пачаў страляць з абодвух ствалоў. У выніку два чалавекі параненыя, адзін з іх знаходзіцца ў цяжкім стане.
Самога стралка затрымалі, знайшлі і зброю. Следчыя кажуць, што пацярпелыя — мясцовыя жыхары, якія таксама былі раней асуджаныя. Нават на бальнічных ложках яны праходзяць падазраванымі па іншай крымінальнай справе.
Фота — ru.stalker.wikia.com