У Літве і Латвіі мультымільянераў менш, чым у Беларусі

Міжнародная кансалтынгавая кампанія Wealth-X апублікавала даследаванне World Ultra Wealth Report 2012-2013, у якім падлічыла колькасць мультымільянераў у розных краінах свету. Гаворка ідзе пра бізнэсмэнаў, якія маюць больш за 30 мільёнаў долараў.

Расія заняла ў гэтым рэйтынгу 9 месца, у ёй 1 тысяча 145 мультымільянераў, якія валодаюць капіталам у 605 мільярдаў долараў. Украіна ― 19-я, а ў Літве і Латвіі мультымільянераў менш, чым у Беларусі: у Літве іх 80, у Латвіі ― 65.

У параўнанні з папярэднім рэйтынгам, якія адлюстроўвалі сітуацыю за 2011-2012 гады, беларускіх мультымільянераў паболела на 5 чалавек. А вось іх капітал скараціўся на 3,3%, піша сайт "Заўтра тваёй краіны".

Фота: news.forex4trade.com