У Лондане затрымалі спартсменку, якая рабавала крамы і нападала на паліцыю
Лёгкаатлетка Чэлсі Айз з'яўляецца паслом Алімпійскіх гульняў-2012.
Брытанская лёгкаатлетка Чэлсі Айз, якая з'яўляецца паслом Алімпійскіх гульняў-2012, была затрыманая паліцыяй Лондана за ўдзел у нядаўніх масавых беспарадках. Як паведамляе газета The Sun, у паліцыю на Чэлсі напісала заяву яе маці, якая пабачыла дачку ў выпуску навінаў. 18-гадовая Айз абвінавачваецца ў нападзе на крамы і закідванні паліцэйскіх машынаў цаглінамі. Яе гэтыя дзеянні пацвярджаюцца здымкамі з відэакамер назірання.