У Лунінецкім раёне мужчына з рэўнасці разбіў саперніку геніталіі
Хірургі правялі частковую ампутацыю. Зламысніка асудзілі на 3 гады “хіміі” і 8 мільёнаў рублёў маральнага адшкадавання.
У красавіку абласны суд часткова задаволіў апеляцыю пацярпелага, які быў незадаволены занадта мяккім прысудам суда першай інстанцыі (3 гады "хіміі" і 5 млн рублёў), паведамляе “Брестская газета”. Прысуд уступіў у сілу.
Здарэнне адбылося летась увосень. 40-гадовы мужчына быў раззлаваны тым, што калега нібыта прыстае да ягонай каханкі. Аднойчы на працы падчас перапынку ён падыйшоў да калегі і пачаў яму выказваць прэтэнзіі, а потым нечакана моцна стукнуў каленам паміж ног. У выніку пацярпелага мусілі везці ў бальніцу. Хірургі канстатавалі тупую траўму машонкі і выдалілі левае яечка.