У Львове паставілі помнік сікаючаму Сталіну (фота)

Як інфармуе сайт "Подробности", помнік — гэта постаць у шынялі, зробленая ў чалавечы рост. Галава — з пап'е-машэ, тулава — з дрэва, пакрытага фарбай залатога колеру. Праз выведзены з помніка катэтар лілася вада.

Па словах прадстаўнікоў брацтва, яны арыентаваліся на брусэльскі помнік сікаючага хлопчыка — знак Еўропы. Сікаючы Сталін, на іх думку, мясцовы адпаведнік. Такая форма, кажуць арганізатары, была абраная для таго, каб у жартоўнай форме перадаць стаўленне ўкраінцаў да Сталіна, і да таго напружання, якое штогод узнікае ва Украіне напярэдадні 9-га траўня.

Праўда, скульптура прастаяла нядоўга. Яе разбурылі невядомыя, якія, па іх словах, працуюць у праваахоўных органах.

Фота — "Сегодня"