У Магілёве апаганілі помнік габрэям-ахвярам нацызму
Знак “Памяць пра габрэяў-ахвяраў нацызму” невядомыя аблілі светла-карычневай фарбай.
Прадстаўнікі габрэйскай грамады Магілеву распавялі Радыё Свабода, што пашкоджана сама меней 60% помніку.
Вернікі пратэстанцкай царквы Віфанія, якая знаходзіцца непадалёк, кажуць: яшчэ а 10-й раніцы помнік быў ў нармальным стане.
Знак усталявалі 3 гады таму. Грошы на яго ахвяравалі жыхары Магілеву.
