У Магілёве будуць пажарныя машыны з лесвіцамі на 18 паверхаў

На машынах усталявалі 52-метровыя лесвіцы і хуткасны пад’ёмнік на іх. Лесвіца становіцца вертыкальна ўсяго за 17 секундаў.Відэакамеры ў рэжыме рэальнага часу перадаюць відэа з пажару ў цэнтр аператыўнага рэагавання. Гэта дазволіць карэктаваць дзеянні пажарнікаў.


Плануецца, што новыя машыны пачнуць серыйна вырабляцца напрыканцы года. Пастаўляць іх мяркуецца як выратавальнікам Беларусі, так і ў іншыя краіны СНД.