У Магілёве міліцыя дапытала аднаго з арганізатараў Народнага сходу
Міліцыянтаў цікавілі падрабязнасці арганізацыі мерапрыемства.
Старэйшы лейтэнант Загорскі ўчыніў сапраўдны допыт кіраўніку магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміру Шанцаву. Спадар Шанцаў адзначае, што ў міліцыянта была падрыхтавана апытанка, якая закрынала пытанні арганізацыі мясцовых і рэспубліканскіх сходаў. Цягам двух гадзінаў ён на іх адказваў. Напрыканцы допыта спадар Загорскі папрасіў прынесці яму пратаколы схода.