У Магілёве на гісторыка-культурных будынках дэмантуюць рэкламу

Было высветлена, што на шэрагу будынкаў, якія размешчаны на пешаходнай вуліцы Ленінскай, вонкавая рэклама ўсталявана без дазволу Міністэрства культуры. Праз рэкламу будынкі "перасталі ўспрымацца гісторыка-культурнай каштоўнасцю".

Пракуратура вынесла прадпісанне, паводле якога дэмантаж рэкламы мусіць адбыцца ў пяцідзённы тэрмін, паведамляе “Радыё Магілёў”.