У Магілёве непаўнагадовы хуліган збіў кіроўцу тралейбуса

Здарэнне адбылося ўчора на прыпынку грамадскага транспарту “Праспект Дзімітрава”. Падлетак таксама разбіў фару тралейбуса, пасля чаго без перашкодаў знік яшчэ да прыезду міліцыі.

Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа, паведамляе “Радыё Магілёў”.

Фота — bymedia.net