У Магілёве падаткавікі злавілі 9 таксістаў-нелегалаў

Не пашанцавала правапарушальніку, якога ў 2011 годзе ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Яго аўто могуць канфіскаваць, паведамляе прэс-служба Магілёўскага аблвыканкаму.

Нагадаем, што паводле беларускага заканадаўства за незаконны занятак прадпрымальніцкай дзейнасцю прадугледжаны штраф да 3,5 мільёна рублёў. Пры гэтым могуць яшчэ і канфіскаваць уласнасць, дзякуючы якой быў атрыманы прыбытак.