У Магілёве забіў гейзер вышынёй у некалькі метраў (фота)
Раніцай у нядзелю 24 чэрвеня на праспекце Дзімітрава ў Магілёве прагучаў выбух.
Пасля яго з-пад зямлі забіў сапраўдны гейзер вышынёю некалькі метраў, паведамляе сайт 222.by.
У Магілёўскіх цепласетках кажуць, што на гэтым участку праходзіла штатная праверка цеплаабменнага абсталявання. Падчас выпрабаванняў не вытрымала нагрузкі і лопнула труба. Выпраўленне прычынаў і наступстваў выбуху заканчваюцца ў панядзелак.
На час ухілення цечы на скрыжаванні знаходзіліся супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, якія рэгулявалі рух, дзякуючы чаму ніякіх перабояў з рухам транспарта не паўстала.
У гэтым мікрараёне Магілёва гарачую ваду, згодна з графікам, павінны ўключыць 26 чэрвеня.


Фота Сяргея Станкевіча з 222.by