У Магілёве збіраюць подпісы за вяртанне сацыяльнага малака
Акцыю распачаў магілёвец Аляксей Паўлоўскі.
Ён ініцыяваў збор подпісаў да кіраўніка Магілёўшчыны з патрабаваннем вярнуць сацыяльнае малако на прылаўкі гарадскіх крам.
Нагодай для ініцыятывы стала паездка Паўлоўскага на Гомельшчыну, дзе ў сельскай мясцовасці 1 літр трохпрацэнтнага малака можна набыць за 2400 рублёў. На Магілёўшчыне малако каштуе амаль у два разы даражэй, чым у суседняй вобласці, кажа Аляксей Паўлоўскі.
Фота — bymedia.net