У Магілёўскім раёне прадпрымальнік спрабаваў абакрасці “Беларусбанк”
Прычынай налёту стала немагчымасць аплачваць вялікі крэдыт.
49-гадовы жыхар пасёлка Усход схаваўся ў будынку мясцовага аддзялення банку, дзе дачакаўся сканчэння працоўнага дня. Калі касірка пайшла да выхаду, ён спрабаваў яе аглушыць ударам бутэлькай па галаве. Аднак гэта ў яго не атрымалася.
Касірка пазнала ў зламысніку свайго аднакласніка і заявіла пра гэта ў міліцыю. Няўдалы налётчык быў затрыманы, яму пагражае да шасці год турмы, паведамляе “Радыё Магілёў”.