У Маладзечне ў міліцыю прыйшла жанчына з пісталетам "Борхард-Люгер"
65-гадовая мясцовая жыхарка добраахвотна здала зброю.
Паводле яе слоў, пісталет і амаль 170 патронаў яна знайшла ў гаражы, які раней належыў мужу — ён памёр у мінулым годзе.
Як адзначае "Интерфакс-Запад", пісталет "Борхард-Люгер" — 1908 года выпуску. Эксперты высветлілі, што з яго можна страляць. Паколькі здача зброі была добраахвотнай, крымінальную справу супраць жанчыны не пачыналі.