У Малдове пачалі крымінальную справу супраць фінансавай піраміды МММ

Як паведамляе БЕЛТА, арганізацыю вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і спробах махлярства. Крымінальную справу пачалі пасля звароту Нацбанка. Ён звярнуў увагу грамадзян на незаконны характар дзейнасці фінансавай піраміды "МММ-2011" і папярэдзіў насельніцтва пра рызыку страціць грошы.

Як кажуць у Генпракуратуры, у сістэме зарэгістравана больш за 1 тысячу ўкладчыкаў, якія перадалі кіраўнікам першасных груп розныя сумы грошай.

Нагадаем, што ў Беларусі структуры МММ былі разгромленыя Камітэтам дзяржбяспекі. Крымінальную справу, якую распачаў КДБ, цяпер вядзе Следчы камітэт.