У масавай бойцы на Століншчыне забілі чалавека

Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на Следчы камітэт па Брэсцкай вобласці. Бойка адбылася ўначы каля Дома культуры адной з вёсак Столінскага раёна. 

У бойцы ўдзельнічалі каля 10 чалавек — мясцовыя жыхары і жыхары Бярозаўскага раёна Брэстчыны. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справа паводле пункта 13 часткі 2 артыкула 139 (забойства з хуліганскіх памкненняў) Крымінальнага кодэкса.

Фота — rnns.ru