У Маскве арыштавалі беларуса, які падазраецца ў забойстве жонкі і дачкі

Ганчарык распавёў, як забіў сваю прыёмную дачку, вывез і закапаў яе цела ў Краснагорскім раёне Падмаскоўя. Акрамя гэтага ў чэрвені 2010 года Ганчарык задушыў ў пад'ездзе дома маці дзяўчыны Яўгенію Сіліну, паведамляе “Інтэрфакс”.

Па дадзеных расейскіх СМІ, Ганчарык зарэгістраваў шлюб з Яўгеніяй Сілінай і жыў у Маскве ў кватэры жонкі з 2007 года. Пры расследаванні справы аб знікненні маці і дачкі Сіліных беларус пераконваў следства, што зніклыя сваякі пайшлі да сектантаў, або ўвязаліся ў буйную фінансавую афёру.