У Маскве беларус здымаў з машын нумары і патрабаваў выкуп (фота)

Як паведамляе сайт onliner.by, злодзеі пакідалі на лабавым шкле легкавікоў цыдулкі з нумарам тэлефона і двума словамі "Вяртанне нумароў". Падчас затрымання падазраваных адзін з паліцыянтаў набраў гэты нумар і ў кішэні хлопца зазваніў мабільнік — сумненняў больш не было.

Высветлілася, што толькі за адну ноч зламыснікі скралі дзяржнумары з 14 аўтамабіляў. Нумары яны хавалі ў... пясочніцы. За адзін нумар ад гаспадароў аўтамабіляў атрымлівалі ад 60 да 150 долараў.

Фота — onliner.by