У Маскве п'янага беларуса паранілі нажом пасля дарожнага канфлікту
Здарэнне адбылося ў нядзелю, 2 верасня. Мужчына пераходзіў вуліцу ў неналежным месцы.
Побач з ім якраз праязджаў аўтамабіль Mazda. Беларусу гэта не спадабалася і ён ударыў па іншамарцы нагой. Легкавік спыніўся, з яго выйшаў кіроўца і пасажыры. Пасля сваркі з п'яным пешаходам яны збілі яго і нанеслі нажавыя раненні.
Пацярпеламу беларусу "хуткую дапамогу” выклікалі відавочцы здарэння. А вось крыўдзіцелі ўцяклі, паведамляе сайт svit24.net.