У Мазыры легкавік пратараніў дом і з'ехаў, пакінуўшы пасажыра (відэа)
Здарэнне адбылося ўначы. Кіроўца і яго пасажыры былі п'янымі.
Як паведамляе тэлеканал "Мозырь", з месца здарэння яны спрабавалі з'ехаць, прычым пакінулі каля хаты свайго сябра, у якога была сур'ёзна пашкоджаная нага. Аднак неўзабаве кіроўца быў затрыманы.