У Мінск прыедуць больш за 300 фанатаў піцерскага СКА
24 снежня яны плануюць падтрымаць улюбёную каманду ў матчы з мінскім "Дынама".
Як паведамляе "Фонтанка.ру", на трыбунах чакаецца сапраўдны аншлаг: квіткі на гульню немагчыма было купіць ужо тыдзень таму.
Дарэчы, фанаты СКА ў такой вялікай колькасці не выязджалі ўжо даўно. Арганізатарамі мерапрыемства сталі фанацкі рух каманды і рух "Сектар СКА".