У мінскім метро з 1 сакавіка дзейнічае ўчастак догляду грамадзян

Як паведамляе БЕЛТА, для догляду міліцынты могуць запрасіць ва ўчастак любога пасажыра. Таксама плануецца пабудаваць такія ўчасткі догляду і на новых станцыях метро.

Калі чалавек адмаўляецца ад догляду, бо не бачыць для гэтага падставаў, супрацоўнік метрапалітэна мае права папрасіць яго пакінуць метро і скарыстацца іншым відам грамадскага транспарту.

Кіраўніцтва метрапалітэна тлумачыць гэтую меру дадатковай бяспекай грамадзян.