У Мінску абмяркуюць праблему захавання біялагічнай разнастайнасці
Рэгіянальны семінар для краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па пытаннях захавання біялагічнай разнастайнасці адкрыецца ў Мінску 5 снежня.
На ім абмяркуюць нацыянальныя стратэгіі і планы дзеяння, скіраваныя на вырашэнне гэтай праблемы. Галоўная мэта семінару — арганізацыя навучання і абмен ведамі і досведам паміж прадстаўнікамі краін рэгіёна. У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў навакольнага асяроддзя і прыродаахоўных арганізацыі з 15 краін.
Беларусь абралі для правядзення гэтай сустрэчы не выпадкова: у Еўропе высока адзначаюцца вынікі працы айчынных навукоўцаў па захаванні біялагічнай разнастайнасці. Семінар будзе праходзіць на базе Міжнароднага адукацыйнага цэнтру ў Мінску і завершыцца 8 снежня.